Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Польшчы ня выключыў магчымасьці новых выбараў


ВАРШАВА: Прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі заявіў, што не-сфармаваньне права-цэнтрысцкага ўраду можа прывесьці да ранейшых выбараў. Паводле Квасьнеўскага новыя выбары маглі б адбыцца ўжо 15 студзеня, аднак гэта быў бы дрэнны варыянт для краіны. Кансэрватыўная партыя Закон і Справядлівасьць а таксама лібэральная, прарынкавая Грамадзянская Плятформа, якія перамаглі на выбарах ня могуць дамовіцца ў справе кааліцыі і паміж сабою ключавых пасадаў. Квасьнеўскі застаецца на пасадзе кіраўніка дзяржавы да 23 сьнежня. Новым прэзыдэнтам Польшчы абраны лідэр Закону і Справядлівасьці Лех Качынскі.
XS
SM
MD
LG