Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Глядзіць як грош атрымаўшы


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Пэрсанажы народных прымавак любяць зыркаць адно на другога. Тут і кот глядзіць на сала, і воўк на казу, і гусь на бліскавіцу, і чорт на ксяндза, і бугай на новае шула. Глядзяць, вядома, па-рознаму, і самыя розныя пачуцьці іх пры гэтым апаноўваюць. Нарэшце, пазіраць на навакольны сьвет можна як грош даўшы, а пры выпадку й наадварот: як грош атрымаўшы.

Давялося нядаўна ехаць цягніком у Вільню. Народу ў вагоне было няшмат, колы мерна грукацелі, павекі паволі зьліпаліся і позех крывіў мой рот. Але вось на станцыі Солы ў вагон вясёлай гурмой убіліся цёткі зь неабдымнымі цыратовымі кайстрамі і сон вомігам зьляцеў з павекаў, пагатоў адна з пасажырак, прабягаючы міма, заехала мне ў лоб сваёй валізай. Цёткі паводзілі сябе па-гаспадарску: бегалі з вагона ў вагон, гукалі нейкую Ванду, потым, дэманструючы свой неўтаймаваны тэмпэрамэнт, разам узьлезьлі на прыслоны вагонных крэслаў і, не зважаючы на правадніцу, сталі піхаць пляшкі гарэлкі ды блёкі цыгарэт у вэнтыляцыйны канал. Адна зь цётак узьлезла на крэсла перад самым маім носам, і я, уражаны, зірнуў на правадніцу. Тая стаяла ў дзьвярной пройме, і позірк ейны адпавядаў народнаму выслоўю: глядзіць як грош атрымаўшы.

Зьява, калі сьвядома не заўважаць чагосьці ці не зьвяртаюць на тое ўвагі, даволі распаўсюджаная, асабліва сярод чынавенства. Расейцы ў такіх выпадках кажуць: смотрит сквозь пальцы. Беларусы ж тлумачаць сытуацыю з далікатным намёкам: глядзіць як грош атрымаўшы.

Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал) Магія мовы: архіў 2005 (2-і квартал) Магія мовы: архіў 2005 (3-і квартал)
XS
SM
MD
LG