Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Швайцарыя: Калоеў асуджаны на 8 гадоў


ЦЮРЫХ. Швайцарскі суд прызнаў грамадзяніна Расеі Віталія Калоева вінаватым у наўмысным забойстве дыспэтчара авіякампаніі “Скайгайд” Пэтэра Нільсэна. Калоеў асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня. Швайцарскія адвакаты Калоева маюць намер падаць апэляцыю. Міністэрства юстыцыі Расеі зьбіраецца дамагацца экстрадыцыі асуджанага.

Два гады назад жонка й двое дзяцей Калоева загінулі ў авіякатастрофе над Бодэнскім возерам, калі ў зоне адказнасьці дыспэтчараў швайцарскай кампаніі сутыкнуліся два самалёты – пасажырскі “Ту-154” і транспартны “Боінг”. Загінуў 71 чалавек. Калоеў учыніў самасуд над Нільсэнам у лютым летась.
XS
SM
MD
LG