Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль – Іран: усплёск канфрантацыі


ЕРУСАЛІМ. Ізраіль разглядае Іран як “рэальную небясьпеку”, – заявіў міністар замежных справаў Ізраілю Сільван Шалом.

Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі ў Ерусаліме пасьля сустрэчы зь міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым, Шалом ізноў выказаў упэўненасьць у тым, што Іран употай распрацоўвае ядзерную зброю.

Раней сёньня прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэджад заявіў, што Ізраіль мае быць “сьцерты зь зямлі”.

Францыя, Нямеччына й ЗША рэзка асудзілі гэтую заяву.
XS
SM
MD
LG