Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беразоўскі – пэрсона нон грата ў Латвіі


РЫГА. Латвія афіцыйна аб’явіла прадпрымальніка Барыса Беразоўскага пэрсонаю нон грата. Распараджэньне ўнесьці Беразоўскага ў сьпіс непажаданых у Латвіі асобаў падпісаў сёньня латвійскі прэм’ер-міністар Айгарс Калвіціс.

Беразоўскі жыве ў Вялікабрытаніі, дзе мае статус палітычнага ўцекача. Генэральная пракуратура Расеі, абвінаваціўшы прадпрымальніка ў махлярстве, аб’явіла яго ў міжнародны вышук. Сёлета Беразоўскі двойчы прыяжджаў у Рыгу. Абодва разы Расея прасіла яго выдачы – латвійскія ўлады адмовіліся зрабіць гэта.
XS
SM
MD
LG