Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка змагаецца з п''янствам


Ул.інф. У Беларусі ўводзіцца крымінальная адказнасьць за паўторнае кіраваньне транспартным сродкам у стане алькагольнага, таксычнага ці наркатычнага ап''яненьня.

Адпаведныя зьмены ў крымінальны і адміністрацыйны кодэкс прапанаваныя кіраўніком дзяржавы і ўхваленыя сёньня палатай прадстаўнікоў.

Паводле зьмены, паўторнае кіраваньне аўтамашынай на падпітку цягне за сабой пазбаўленьне права займаць адказныя пасады ці штраф ці папраўчыя работы да 2 гадоў ці арышт на паўгоду.

Раней ужо існавала крымінальная адказнасьць за гэтае правапарушэньне, але потым было адмененае. Цяпер яно ўводзіцца ізноў.

Праваахоўныя органы змагаюцца з п''янствам і на іншым фронце. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі заклікала сьвядомых грамадзянаў паведамляць інфармацыю аб асобах, якія вядуць падпольны гандаль сьпіртнымі напоямі, месцах разьмяшчэньня мінізаводаў па іх саматужным вырабе, фактах вытворчасьці фальсыфікаванай алькагольнай прадукцыі.

Сёлета 985 жыхароў рэспублікі памерлі ў выніку атручваньня сурагатамі алькаголю.

Гл. таксама • А.Лукашэнка: тэлевежа мусіць стаць візытоўкай Беларусі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG