Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Учора па беларускім тэлебачаньні паказалі, як добра жыць аднаму інжынэру на адзін заробак.."


RFL/RL Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 24 кастрычніка. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў

(Яцкевіч Аляксандр Анатольевіч, Віцебск) “Учора па беларускім тэлебачаньні паказалі, як добра жыць аднаму інжынэру на адзін заробак. Гэта нонсэнс! Як можна так пахабна маніць? Калі адзін заробак культработніка з вышэйшай адукацыяй 200 тысяч, а паставіць плёмбу ў зуб каштуе 37 тысяч! Колькі ж плёмбаў можна паставіць на заробак? Вось куды трэба глядзець!”

(Уладзіслаў Мальчыкаў:) “У сувязі са справаздачай ААН аб пашырэньні СНІДу ў мяне зьявілася прапанова для вытворцаў жавальных гумак. Трэба, каб яны ўкладалі ў свае жуйкі замест наклеек з мульцікамі прэзэрватывы. Такім чынам дзеці будуць набываць у краме нібыта жуйку, а насамрэч прэзэрватыў. Таксама прэзэрватывы можна ўкладаць у розныя тавары паўсядзённага попыту, такія як запалкі, сыгарэты, зубная паста і іншыя. Таму што большасьць людзей саромецца купляць прэзэрватывы ў краме. А ў тым, што прэзэрватывы дагэтуль не пашыраюцца, у тым ліку ад бацькоў дзецям, вінавата рэлігійная мараль”.

(Міхаіл Леках, Рыга:) “Мне было вельмі прыемна, што Свабода паведаміла пра вялікіх беларусаў – лётчыкаў-касманаўтаў Клімука і Кавалёнка. Тут, на маю думку, трэба было яшчэ нагадаць, што чалавекам №2 у стварэньні новага комплексу, на якім лятаў Гагарын, быў ураджэнец Беларусі – Госберн. Ён быў генэральным канструктарам 3-й ступені. Стварэньне – справа можа нават больш складаная, чым палёт на цудоўным караблю, нават калі гэта цяжка”.

(Алесь, Менск) “Толькі што праслухаў музычную старонку, выказваньні Смолавай і яшчэ нейкая сьпявачкі, запамятаў прозьвішча. Прабачце, але стала неяк брыдка вельмі. У мяне вышэйшая музычная адукацыя. Гэта ж усё фанэршчыкі! Дайце ім прасьпяваць у эфіры і пабачыце, што ў іх няма голасу. І гэта брыдка было слухаць. Для таго, каб сьпяваць патрэбна 1,5 актавы дыяпазону. Я лічу, што такога дыяпазону ні ў каго зь іх няма: ні ў Алехны, ні ў Смолавай, ні ў іншых!”

(Уладзімер:) “Наконт пытаньня тыдня: “Якія будуць адносіны з Польшчай?”

На маю думку, адносіны з Польшчай захаваюцца на цяперашнім, гэта значыць, на халодным вялым узроўні. Будуць пэўныя эканамічныя кантакты, бо для польскай прамысловасьці патрэбны рынак збыту на Беларусі. А, напрыклад, польскі абутак зараз вельмі актыўна прадаецца на кірмашах, таму што кошт і якасьць якраз адпавядаюць узроўню беларускага пакупніка.

Другое. Будзе польскі амбасадар і беларускі амбасадар займацца дробнымі пытаньнямі, кшталту візавага забесьпячэньня і г.д. Таму што цалкам адмовіцца ад адносінаў зь Беларусьсю Польшча ня можа, бо яна наш сусед. Перадвыбарчыя абяцаньні – гэта адно, а эканамічныя адносіны – гэта зусім іншае.

Як прыклад можна прывесьці Ўкраіну. Колькі Юшчанка абяцаў, калі была так званая аранжавая рэвалюцыя, што будуць адносіны зь Беларусьсю іншыя. І якімі яны сталі зараз, калі ўжо нават ідзе размова пра сустрэчу прэзыдэнтаў.

Таму, я лічу, што адносіны ня зьменяцца”.

(Спадар:) “Па радыё і тэлебачаньню прайшла, на мой погляд, вельмі пазытыўная інфармацыя, што Ўкраіна раззбройваецца, скарачае колькасьць сваёй арміі ў тры разы, нават болей, распрадае гэтую тэхніку ўсім жадаючым. І калгасы, і саўгасы, і прадпрымальнікі могуць набыць добрыя незаменныя цягачы і г.д”.
XS
SM
MD
LG