Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб’яднаньне гораду і раёну павялічыла колькасьць чыноўнікаў


Уладзімер Глод, Менск Аб’яднаньне гораду Маладзечна і Маладзечанскага раёну ў адну адміністратыўна-тэрытарыяльную адзінку, зробленая сёлета ў траўні дзеля падвышэньня ступені кіраваньня і зьмяншэньня выдаткаў на ўтрыманьне чыноўнікаў, не дае заплянаванай аддачы. Такое меркаваньне выказаў сёньня дэпутат Мікалай Чурсін падчас абмеркаваньня ў Палаце прадстаўнікоў зьменаў і дапаўненьняў у закон “Аб адміністратыўна-тэрытарыяльным падзеле Беларусі”.

Былы старшыня маладзечанскага гарвыканкаму Чурсін сказаў, што ніякага скарачэньня апарату пасьля аб’яднаньня не адбылося. Колькасьць чыноўнікаў, наадварот, павялічылася. А з пункту гледжаньня эфэктыўнасьці кіраваньня, на думку Чурсіна, “наагул незразумела, што цяпер адбываецца ў горадзе”. Міністар юстыцыі Віктар Галаванаў, які ад імя ўраду прадстаўляў у палаце дапаўненьне ў закон, пракамэнтаваў выступ Чурсіна наступным чынам -- “прэзыдэнцкія дзеяньня па аб’яднаньні накіраваныя на эканомію сродкаў і падвышэньня ступені кіраваньня. А калі ў Маладзечне гэтага не атрымліваецца, то вінаватыя ў гэтым мясцовыя ўлады”.
XS
SM
MD
LG