Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывістаў Саюзу палякаў з Горадні выклікалі да сьледчага у Шчучын


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня на допыт у Шчучын выклікалі актывістаў Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі, — журналістаў Андрэя Пачобута і Анджэя Пісальніка, а таксама намесьнікаў старшыні СПБ Юзафа Пажэцкага і Веслава Кеўляка. Яны зьяўляюцца падазраванымі па крымінальнай справе паводле артыкула 185 Крымінальнага кодэксу.

У справе сьцьвярджаецца, што ў ліпені актывісты СПБ з Горадні змушалі дырэктара шчучынскага Дому польскага Віктара Богдана, пагражаючы яму расправай, выдаць ім ключы ад Дому польскага і пакінуць сваю пасаду. 185-ы артыкул прадугледжвае максымальнае пакараньне — да двух гадоў абмежаваньня свабоды — гэтак званай “хіміі”. Справа была распачата Шчучынскай раённай пракуратурай паводле пісьмовай заявы спадара Богдана.

Днямі гарадзенскія міліцыянты затрымалі Андрэя Пачобута, яго завезьлі ў Шчучын, дзе сьледчы абвясьціў, што супраць яго прынятыя мера стрыманьня — падпіска аб нявыезьдзе. Адвезьці журналіста назад міліцыянты адмовіліся, хаця было каля 22 гадзінаў.
XS
SM
MD
LG