Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіргізстан: Бакіеў заклікае да стрыманасьці


БІШКЕК. Прэзыдэнт Кіргізстану Курманбэк Бакіеў назваў празьмерным патрабаваньне адстаўкі прэм’ер-міністра Фэлікса Кулава і заклікаў удзельнікаў мітынгу супраць Кулава ў Бішкеку да стрыманасьці й парадку. Некалькі сотняў дэманстрантаў з суботы знаходзяцца перад будынкам парлямэнту. Яны заяўляюць, што Кулаў нясе адказнасьць за забойства дэпутата Тынычбэка Акматбаева ўзбунтаванымі зьняволенымі ў калёніі пад Бішкекам.

Сёньня ў кіргіскай сталіцы прайшла й дэманстрацыя каля 150 прыхільнікаў прэм’ер-міністра. Парлямэнт Кіргізстану стварыў камісію для расьсьледаваньня забойства Акматбаева. Пры гэтым сьпікер Амурбэк Тэкебаеў заявіў, што заканадаўцы ня маюць паўнамоцтваў у аднабаковым парадку прымаць рашэньне аб адстаўцы кіраўніка ўраду.
XS
SM
MD
LG