Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэрбы рыхтуюцца да барацьбы за Косава


БЯЛГРАД. Прэзыдэнт Сэрбіі Барыс Тадзіч заявіў, што Сэрбія мае падрыхтавацца да цяжкай барацьбы за Косава. Тадзіч падкрэсьліў, што сэрбы павінны быць падрыхтаваныя да найгоршага для іх рашэньня адносна Косава. Учора Рада Бясьпекі ААН аднагалосна прыняла пастанову аб пачатку перамоваў аб будучыні гэтай сэрбскай правінцыі, 90% насельніцтва якой складаюць этнічныя альбанцы. З 1999 г. правінцыя знаходзіцца пад пратэктаратам ААН, з тах часоў як НАТА выдаліла адтуль сэрсбкія ўзброеныя сілы. Этнічныя альбанцы жадаюць незалежнасьці Косава, а сэрбы, якія гістарычна ўважаюць Косава за цэнтар свае краіны, адпрэчваюць гэтую ідэю.
XS
SM
MD
LG