Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледзтва ў справе Харыры працягнутае


ААН. Галоўны сьледчы ААН у справе забойства прэм’ера Лібану Рафіка Харыры Дэтлеф Мэхліс заклікаў Сырыю да больш актыўнага супрацоўніцтва са сьледзтвам. Мэхліс зьвярнуўся ў Раду Бясьпекі ААН праз пяць дзён пасьля таго, як абнародаваў справаздачу, у якой сьцьвярджалася, што ёсьць сьведчаньні прыналежнасьці Сырыі й Лібану да забойства, а таксама заявіў аб недастатковым супрацоўніцтве з боку Сырыі. Чакаецца, што ЗША й Францыя распаўсюдзяць сумесную заяву, у якой запатрабуюць ад Сырыі супрацоўніцтва з ААН у гэтай справе. Сьледзтва ў справе Харыры працягнутае да 15 сьнежня. Мэхліс таксама папрасіў узмацніць меры бясьпекі для ягонай каманды. Сырыя адмаўляе сваю прыналежнасьць да забойства Харыры і называе даклад Дэтлефа Мэхліса “аднабаковым і палітызаваным”. Лібан таксама адмаўляе сваю дачыннасьць да забойства.
XS
SM
MD
LG