Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праблемы Нагорнага Карабаху вырашаюцца


НАГОРНЫ КАРАБАХ. Прэзыдэнт непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі заявіў, што за 2006 год адбыліся істотныя зрухі ў працэсе мірнага ўрэгуляваньня праблемы Карабаху. У інтэрвію армянскай службе “Радыё Свабода” Аркадзь Гукасян падкрэсьліў, што міжнародныя пасярэднікі, якія бяруць удзел у перамовах, імкнуцца паскорыць працэс. Азэрбайджан таксама выказвае гатоўнасьць канструктыўна абмяркоўваць праблему. Прэзыдэнт Арменіі Робэрт Качаран і прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў абмяркоўвалі праблему Карабаху напрыканцы жніўня на сустрэчы кіраўнікоў СНД ў Казані. Нагорны Карабах, анкляў зь пераважна армянскім насельніцтвам, аддзяліўся ад Азэрбайджану ў 1988 г. У выніку распачалася вайна, у якой загінулі да 35 тыс. чалавек. Бакі заключылі часовы мір у 1994-м.
XS
SM
MD
LG