Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"У Расеі не існуе ўспрыманьня Беларусі як незалежнай дзяржавы"


RFE/RL Урыўкі з новай перадачы сэрыі "Экспэртыза Свабоды" на тэму прарасейскага кірунку ў беларускай апазыцыі.

(Віталь Сіліцкі: ) “Апазыцыя ў Беларусі вельмі неаднародная, хтосьці імкнуўся гуляць на расейскім полі, хтосьці – не... Трэба ўспомніць кантэкст 2004 году. Тады Пуцін прапанаваў Беларусі ўвайсьці ў склад Расеі абласьцямі. А Нямцоў казаў: згаджайцеся, гэта ў вашых інтарэсах. Дык чаму іх было яйкамі не закідаць?

Фундамэнтальная праблема дачыненьняў беларускай апазыцыі з Расеяй не ў самой апазыцыі і яе (нібыта) антырасейскасьці. Праблема ў тым, што ў Расеі нават на ўзроўні “лібэральных адшчапенцаў”, кшталту Нямцова, не існуе ўспрыманьня Беларусі як незалежнай дзяржавы”.

(Карбалевіч: ) “Які праект задаволіў бы Расею? Вось прарасейскі палітоляг Суздальцаў прапанаваў асноўныя тэзы: Беларусь не павінна ўступаць у НАТО і іншыя блёкі, мець саюзьніцкія дачыненьні з Расеяй, дапусьціць у эканоміку расейскі капітал. Але ці задаволіць гэта Расею?”

(Сіліцкі: ) “Я ня бачу з боку Расеі абсалютна ніякага ўспрыманьня Беларусі як дзяржавы. Прычым, з боку любых сэгмэнтаў расейскай эліты. І пакуль такое ўспрыманьне застаецца, то ў любых адносінах на ўзроўні афіцыйным, узроўні грамадзкіх супольнасьцяў, узроўні стасункаў Крамля і беларускай апазыцыі будзе нейкая падазронасьць. Заўжды беларускі дзеяч будзе падазраваць расейцаў у імкненьні да анэксіі. А расейцы будуць падазраваць беларусаў у жаданьні зьбегчы на Захад. Гэта псыхалягічная, культурная, мэнтальная праблема.”

(ЧЫТАЦЬ УВЕСЬ ТЭКСТ ПЕРАДАЧЫ)
XS
SM
MD
LG