Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НВК: Іракцы ўхвалілі канстытуцыю


БАГДАД. 78% ірацкіх выбарцаў падтрымалі праект канстытуцыі на рэфэрэндуме 15 кастрычніка. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве незалежнай выбарчай камісіі Іраку. Толькі дзьве, пераважна суніцкія правінцыі краіны, адхілілі праект – Салахеддын і Анбар. Дзеля адхіленьня дакумэнту патрэбная пераважная бальшыня галасоў выбарцаў у трох правінцыях. ААН лічыць цалкам верагоднымі вынікі ірацкага рэфэрэндуму па праекту канстытуцыі. Эўразьвяз павітаў вынікі рэфэрэндуму.

У Іраку не спыняюцца напады. У Багдадзе й Масуле забітыя два паліцыянты. У Эль-Фалюджы загінулі два амэрыканскія жаўнеры.
XS
SM
MD
LG