Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікаў амбасады ЗША турбуюць "папараццы"?


Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Горадні знаходзіліся прадстаўнікі амбасады ЗША — кіраўнік палітычнага і эканамічнага аддзелу Дэрэк Хоган і Лайл Макмілан. Яны сустрэліся з прадстаўнікамі мясцовых арганізацыяў палітычных партый і з актывістамі Саюзу палякаў.

Падчас сустрэчы з журналістамі незалежных інтэрнэт-сайтаў у пакой нечакана завітала здымачная група з трох чалавек, адзін зь якіх сказаў, што яны хочуць паразмаўляць з прадстаўніком амэрыканскай амбасады.

Здымачнай групе было адмоўлена, паколькі іх не запрашалі на сустрэчу. Пасьля яе заканчэньня амэрыканскія дыпляматы выйшлі з памяшканьня, дзе іх, не пытаючыся дазволу, пачаў запісваць на відэа апэратар.
XS
SM
MD
LG