Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як не патраціць лішніх грошай у гіпэрмаркеце?


Юлія Шарова, Менск Агляд беларускай незалежнай прэсы за 25 кастрычніка

“Витебский курьер” апавядае пра братоў Віталя ды Юрыя Мурашкаў, якім інкрымінуюць два нядаўнія выбухі ў Віцебску. Пра іхняе затрыманьне стала вядома пасьля таго, як сам кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка абвясьціў, што злачынцаў вылічылі ды знайшлі. Між тым сваякі маладых людзей (аднаму з братоў 25 год, другому – 22) лічаць, што абвінавачаньне сфабрыкаванае.

“Народная воля” таксама публікуе артыкул на гэтую тэму. На мінулым тыдні падазраваным у арганізацыі выбухаў выставілі афіцыйныя абвінавачаньні. Матэрыял “У гэтай справе пытаньняў больш, чым адказаў” можна знайсьці пад рубрыкай “Падрабязнасьці”.

Апрача таго, газэта друкуе эксклюзіўнае інтэрвію Аляксандра Мілінкевіча. У ім ён сьцьвярджае, што зьбіраецца выкарыстоўваць чорны піяр у дачыненьні да Лукашэнкі. Абяцае, што будзе змагацца за тое, каб будучыя прэзыдэнцкія выбары прайшлі празрыста, а таксама раскрывае невядомыя факты са свайго прыватнага жыцьця.

“Рэгіянальная газета” піша пра справу Сяргея Лаўрыновіча, былога загадчыка рэанімацыі Вілейскага тэрытарыяльнага мэдычнага аб’яднаньня. Ён асуджаны за атрыманьне хабару на шэсьць год калёніі ўзмоцненага рэжыму. Згодна з вынікамі расьсьледаваньня, спадар Лаўрыновіч на сваёй пасадзе неаднаразова, у пэрыяд з 16 чэрвеня 2001 года па 21 студзеня 2005 году браў ад пацыентаў і іх сваякоў хабар прадуктамі харчаваньня й грашыма.

“Камсамолка” дае парады, як не патраціць лішніх грошай у гіпэрмаркеце. Гэты від гандлю ў Беларусь прыйшоў толькі сёлета, і цяпер наведнікі гэтых крамаў скардзяцца на тое, што прыйшоўшы туды за пачкам маянэзу, набіраюць у выніку процьму прадуктаў на вялікую суму. Выяўляецца, што рэч тут ня ў коштах, часам значна ніжэйшых, чым на рынку, а ў самой арганізацыі гандлю, якая папросту вабіць пакупнікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG