Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Крэмль дыскрэдытуе сябе, падтрымліваючы Лукашэнку"


RFE/RL "Крэмль дыскрэдытуе сябе, падтрымліваючы Лукашэнку," – гэтак заявіў у інтэрвію газэце "Московский комсомолец" былы дарадца ў справах нацыянальнай бясьпекі прэзыдэнта ЗША, вядомы палітоляг Збігнеў Бжэзінскі.

“Рана ці позна Лукашэнка давядзецца пайсьці і гэта будзе прыніжэньнем для Расеі,” – лічыць Бжэзінскі. На яго думку, Расея паскорыла б сваю дэмакратычную эвалюцыю, калі б заняла галоўную пазыцыю ў прасоўваньні дэмакратыі ў Беларусь. Але магчыма, гэта якраз тое, чаго некаторыя палітыкі ў Крамлі ня хочуць, – кажа вядомы палітоляг. “У вачах Эўропы Расея дыскрэдытуе сябе тым, што Крэмль падтрымлівае і субсыдуе Лукашэнку – апошняга дыктатара ў Эўропе, які з кожным днём усё больш пераўтвараецца ў гістарычную анамалію”, – лічыць Збігнеў Бжэзінскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG