Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Sueddeutsche Zeitung": Брусэль выдаткоўвае 8,7 мільёнаў эўра на Беларусь


Алена Струвэ, Менск "Агульная сума штогадовай падтрымкі Брусэлем беларускай дэмакратыі складае 8,7 мільёнаў эўра", піша сёньня "Sueddeutsche Zeitung". Са зьместам публікацыі вас пазнаёміць наша карэспандэнтка.

Калі б не Аляксандар Лукашэнка, піша нямецкая "Sueddeutsche Zeitung", то Брусэль быў бы рады ўсталяваць добрасуседзкія дачыненьні зь Беларусьсю. Аднак ў канкрэтным выпадку Эўропа нічога зрабіць ня можа.

Беларускі кіраўнік моцна трымаецца за ўладу. За 10 год Аляксандар Лукашэнка пераўтварыў сваю краіну ў аўтарытарную дзяржаву, якая адмежавалася ад дэмакратычнага Захаду гэткім жа чынам, што і ў свой час СССР.

Сам Лукашэнка нязгодны, калі Беларусь называюць ізаляванай і ўказвае на дружалюбныя дачыненьні з Індыяй і Кітаем, а таксама традыцыйныя братэрскія сувязі з Расеяй. Тым часам, стасункі паміж Менскам і Брусэлем моцна падарваныя, адзначае нямецкая "Sueddeutsche Zeitung".

Ня так даўно Эўрапарлямэнт патрабаваў ад кіраўніцтва Эўразьвязу ўвесьці больш жорсткія санкцыі супраць Менску і ўзмацніць візавыя абмежаваньні для афіцыяльных беларускіх асобаў. Брусэль гатовы выдаткаваць два мільёны эўра тым эўрапейскім СМІ, якія будуць распаўсюджваць незалежную інфармацыю для беларускага насельніцтва. Агульная сума штогадовай падтрымкі Брусэлям беларускай дэмакратыі складае 8,7 мільёнаў эўра, піша "Sueddeutsche Zeitung".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG