Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Разам з П.Дамінга і U2 Бона, Ірына Халіп атрымала прэмію "Герой Эўропы"


Ганна Соусь, Менск Сёньня ў Лёндане адбываецца ганараваньне беларускай журналісткі, намесьніцы галоўнага рэдактара "БДГ. Деловой газеты" Ірыны Халіп прэміяй "Герой Эўропы" ў намінацыі "Мужнае сэрца".

"Гэта прызнаньне таго, што няма нічога страшнага ў тым, што журналіст у таталітарнай дзяржаве бярэ на сябе яшчэ і нейкія функцыі грамадзкага дзеяча і праваабаронца", – заявіла Ірына Халіп напярэдадні ўручэньня прэміі.

Разам з Ірынай Халіп званьня "Герой Эўропы" ў намінацыі "Мужнае сэрца" уганараваныя француская журналістка зь "Ліберасьён" Флёранс Обэнас, якая была выкрадзеная ў Іраку, а таксама машыніст лёнданскага мэтро, які выратоўваў людзей падчас тэрактаў 7 ліпеня ў Лёндане.

Прэмія "Герой Эўропы" заснаваная амэрыканскім часопісам "Time". Сёлета "Героямі Эўропы" сталі таксама знакаміты гішпанскі тэнар Пласіда Дамінга, слынны рок-музыка і грамадзкі дзеяч Боб Гэлдаф, лідэр гурту U-2 Бона, а таксама гішпанскі кінарэжысэр Пэдра Альмадовар.
XS
SM
MD
LG