Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Крыварыжсталь" атрымала новага ўладальніка


Кіеў. Пераможцам адкрытага аўкцыёну па продажы найбуйнейшага украінскага мэталюргічнага камбінату “Крыварыжсталь” выйшла кампанія “Мітл Сціл”. Гэтая брытана-індыйская кампанія прапанавала за камбінат 24 мільярды грыўнаў, што эквівалентна 5 мільярдам даляраў. Частка гэтых грошай будзе вернутая былым уласьнікам. Стартавы кошт камбінату быў вызначаны ў 10 мільярдаў грывен. Аўкцыён трансляваўся ў прамым эфіры двух тэлевізыйных украінскіх каналаў. Летась камбінат набылі два украінская бізнэсоўцы – Рэнат Ахметаў і Віктар Пінчук. Апошні зьяўляецца зяцем экс-прэзыдэнта Леаніда Кучмы. Пасьля прыходу да ўлады Віктара Юшчанкі суд прызнаў прыватызацыю “Крыварыжсталі” незаконнай.
XS
SM
MD
LG