Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У другім туры прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы перамогу атрымаў Лех Качыньскі


Варшава. У другім туры прэзыдэнцкіх выбараў перамогу атрымаў Лех Качыньскі – мэр Варшавы, кандыдат ад партыі “Права і справядлівасьць”. Цэнтральная выбарчая камісія Польшчы паведаміла, што пасьля падліку 92 адсоткаў галасоў, Качыньскі апярэдзіў свайго канкурэнта, Доналда Туска, на 10 адсоткаў. За Качыньскага прагаласавалі больш як 54 адсоткі палякаў, за Туска – каля 45 адсоткаў. Упершыню пасьля 1990 году ў Польшчы прэзыдэнт і прэм’ер прадстаўляюць адну партыю, якая , да таго ж, мае самую буйную фракцыю ў парлямэнце. Былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса заявіў, што гэта можа быць небясьпечным для краіны, і заклікаў пільна кантраляваць дзеяньні ўладаў.
XS
SM
MD
LG