Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Мілінкевіч даў інтэрвію аўстрыйскай газэце


Алена Струвэ, Менск “Беларусі патрэбная духоўная рэвалюцыя”: інтэрвію Аляксандра Мілінкевіча аўстрыйскай газэце “Die Presse”

“Нам патрэбная не крывавая рэвалюцыя, а рэвалюцыя духу”, — гаворыць Аляксандар Мілінкевіч у інтэрвію венскаму выданьню. Як піша “Die Presse”, сваімі ідэалягічнымі настаўнікамі гэты малавядомы на Захадзе гарадзенскі навуковец лічыць Вацлава Гаўла, іншых дысыдэнтаў-антыкамуністаў ды польскую “Салідарнасьць”.

У размове з аўстрыйскімі журналістамі ён праводзіць паралелі паміж Беларусьсю з аднаго боку, і Ўкраінай і Грузіяй — з другога. “Калі-небудзь і да нас прыйдзе час пераменаў”, — кажа Аляксандар Мілінкевіч. Дзеля гэтага, лічыць ён, патрэбна, каб беларусы былі гатовыя выйсьці на вуліцы. Мілінкевіч заяўляе, што ён здольны апэляваць да чалавечай годнасьці суайчыньнікаў.

Адзіны кандыдат ад апазыцыі на будучых прэзыдэнцкіх выбарах ня мае ілюзіяў наконт таго, якой будзе выбарчая кампанія. Паводле яго, у Беларусі фэ-факта не існуе свабоды слова. Вынікі галасаваньня, як паказвае досьвед, ізноў могуць быць сфальшаваныя. І ўсё ж Аляксандар Мілінкевіч гатовы павесьці беларускі народ да палітычных пераменаў, піша “Die Presse”.
XS
SM
MD
LG