Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Ці не зашмат роляў бярэ на сябе Гайдукевіч?..."


RFL/RL Званок на Свабоду. Водгукі слухачоў – 24 кастрычніка. Кожны дзень з 21:00 вечара да 09:00 раніцы вы можаце затэлефанаваць на менскі нумар 290-39-52 і пакінуць свой водгук на нашым аўтаадказьніку. Рэдакцыя Радыё Свабода не нясе адказнасьць за выказваньні слухачоў

(Спадар:) “Сёньня па вашаму радыё пачуў, што Гайдукевіч вылучаецца кандыдатам у прэзыдэнты. Значыць, як многія, нават зусім недасьведчаныя людзі ў палітыцы, даўно дапускаюць, што Гайдукевіч будзе “падсаднай качкай” на прэзыдэнцкіх выбарах. Дарэчы, гэта ўжо яго другая пасадка на гэтую ролю. Цікава толькі, ці здыме ён на гэты раз сваю кандыдатуру на карысьць Лукашэнку, ці яго роля адняць частку галасоў адзінага кандыдата?

Хацелася б запытаць спадара Гайдукевіча, ці не занадта шмат роляў у непрыглядным спэктаклі ён бярэ на сябе, уключая ролю кілера супраць газэты “Народная Воля”, у тым ліку супраць чытачоў гэтай газэты. Глядзіце не загуляйцеся ў спэктаклі, дзе вам апладзіруе толькі адзін чалавек, бо і гэтыя аплядысмэнты могуць раптоўна абарвацца”.

(Андрэй, Горадня:) “Вось нарэшце пачаўся суд над Садамам Хусэйнам, крыважэрным дыктатарам, які тысячамі зьнішчаў людзей сваёй краіны. А я ўзгадаў той момант, калі наш прэзыдэнт гатовы быў прапанаваць яму прытулак на Беларусі. Вось тады жартам у мяне ўзьнікла пытаньне: колькі ж спатрэбіцца золата, каб зрабіць для Садама Хусэйна залатыя ўнітазы, бо ён не прывык, прабачце, апаражняцца ў звычайныя.

Будзем спадзявацца, што суд будзе строгім, і Садам Хусэйн панясе суровае пакараньне, нават, думаю, што ён заслугоўвае сьмяротнага пакараньня.

Беларусь не павінна стаць прытулкам для крывавых дыктатараў. Усё ж такі справядлівасьць павінна ўзяць уверх”.

(Спадар, Бабруйск:) “У мяне пажаданьне, каб у перадачах Радыё Свабода на беларускай мове абавязкова ўзгадвалі, якая сацыяльная абарона ў нашых суседзяў: Літвы, Польшчы, якая там дапамога па беспрацоўю, яго памеры – канкрэтныя сумы. То бок колькі людзі атрымоўваюць грошаў, за які пэрыяд, ці ўсім беспрацоўным плацяць і пры якіх умовах. Гэта вельмі важная інфармацыя для нашых людзей”.

(Спадар:) “Вось сёньня на вашым Радыё выступаў былы старшыня ЦРУ. Ён абвінавачваў Пуціна і іншых кіраўнікоў Расеі, што яна да фашызму вядуць і г.д. А хай бы ён хоць адзін прыклад прывёў! А справа ў тым, што Пуцін не дае 5-й калёне амэрыканскай, Хадаркоўскага, Нямцова і г.д, не дае ім праціснуцца, не дае ім падманваць і грабіць людзей. З боку Ўладзімера Уладзімеравіча няма ніякага фашызму!”

(Міхаіл Леках:) “Я сёньня праслухаў перадачу, прысьвечаную карупцыі ў розных краінах. Дзіўная справа адбылася: Беларусь аказалася адкінутай у гэтым годзе на 50 год па адзнацы заходніх арганізацыяў. А ў краіне ж нічога не зьмянілася, больш таго, матэрыяльнае становішча нават палепшылася, пра што нават кажуць незалежныя экспэрты. У чым справа? Што адбылося? Канечне, карупцыя ёсьць на Беларусі, як і ў іншых краінах. Але адна важная акалічнасьць: вядзецца халодная хваля супраць Беларусі, ужываюцца двайныя стандарты – і вось вынік, тэарэтычна ангажаваны вынік, пра што ўдзельнікі ў гутарцы, ня кажуць. А гэта прынцыпова важна”.

(Мазура Надзея:) “Паслухаўшы нашага прэзыдэнта па тэлебачаньню і радыё пра тое, што трэба дапамагаць шматдзетным сем’ям. Але ж гэта ня так! Прайшло ўжо 10 месяцаў, а я, як шматдзетная сям’я, не магу сабе набыць дом. Жыву ў аварыйным, якому 150 год, гнілым. Ідзе зіма, ня ведаю, як будзем зімаваць з маімі дзецьмі (...) Адкуль такая несправядлівасьць? Куды глядзіць наш прэзыдэнт?”

(Спадар:) “Вашы карэспандэнты з Польшчы казалі пра вынікі выбараў. І чамусьці такі акцэнт рабілі, што цяпер стануць вельмі вострыя ўзаемаадносіны паміж Польшчай і Беларусьсю, вастрыня нейкая будзе паміж Польшчай і Расеяй. Якая вастрыня? Караван ідзе, а моська брэша. Хай брэша! Якім гэта яны вострым бокам да нас павярнуцца? Да пляваць нам на іх вастрыню!”

(Мікалай Бельскі:) “Нападаць на Лукашэнку ўсё роўна, што нападаць на Кітай! Гэта штурмаваць яго сьцяну, якую ад часоў так званай савецкай улады ўтрымлівае цэмэнт усім вядомага вынаходніка правадыра. Гэта біць рагамі ў чырвоную цяглу, якая і сама разваліцца, як хрусьне фундамэнт пад грузам цяжкіх манумэнтаў перамогі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG