Лінкі ўнівэрсальнага доступу

24 кастрычніка -- усясьветны дзень дзеяньняў за даступнасьць інфармацыі


Галіна Абакунчык, Менск Сёньня, 24 кастрычніка, Усясьветны дзень дзеяньняў за даступнасьць інфармацыі. Якой інфармацыі бракуе беларускаму грамадзтву? Апытаньне на вуліцах Менску

(Карэспандэнт: ) “Ці хапае інфармацыі? Калі не, то якой?

(Спадар: ) “Відавочна, што недастаткова рознай інфармацыі. Па крайняй меры, для палітыкі відавочны дысбалянс між афіцыйнай інфармацыяй і тым, што адбываецца насамрэч. Менавіта ў дзяржаўных СМІ”.

(Спадарыня: ) “Напэўна, пра нейкае культурнае разьвіцьцё нашай краіны”.

(Спадар: ) “Зараз існуе Інтэрнэт і любую інфармацыю можна там пачарпнуць. Калі вам не хапае друкаваных выданьняў, існуюць электронныя. А Інтэрнэт пакуль цэнзуры ня падвержаны”.

(Карэспандэнт: ) “Якой інфармацыі ня хапае?”

(Спадар: ) “Аб”ектыўнай інфармацыі ня хапае.

(Спадарыня: ) “Калі чэсна, то я перастала цікавіцца палітыкай. Мне ўжо сумна стала і не цікава, бо ад нас практычна нічога не залежыць. Усё робіцца наверсе. А што датычыць інфармацыі культурнай, то дастаткова. Кніг шмат. Тое, што тэлебачаньне “задзяўбло” гэтай стралянінай, то гэта можна проста ня глядзець”.

(Спадар: ) “У нашай краіне ня хапае толькі адной інфармацыі – палітычнай”.

Гаварылі мінакі на вуліцах Менску. Камэнтуе намесьнік дырэктара Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў Аляксандр Сасноў.

(Сасноў: ) “Справа ў тым, што большасьць насельніцтва гэта ня турбуе. Для іх дастаткова тое, што калі ім патрэбна газэта, скажам, сала парэзаць, то ён пойдзе ў шапік і заўсёды набудзе каляровую “Советскую Белоруссию. І таму яна танная, дзяржава так робіць. А для чалавека, які думае, інфармацыі ня хапае. Дзяржаўнай інфармацыі дакладна ня хапае. Таму што яна аднабокая. Можна нават сказаць, што прыкладна працэнтаў 40 грамадзтва ня задаволена сытуацыяй. І гэтыя сорак адсоткаў шукаюць для сябе інфармацыю, якая іх задаволіць. І па недзяржаўных СМІ, якіх засталося вельмі мала, ці ў Інтэрнэце. Але ўлады робяць усё, каб гэта было складана рабіць” .
XS
SM
MD
LG