Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памёр адзін зь лідэраў Паўночнае Карэі


СЭУЛ. Ён Х’ёнг Мук, былы паўночна-карэйскі прэм’ер, галоўны памочнік Кім Чэн Іра, намесьнік кіраўніка спэцслужбаў Паўночнае Карэі, памёр у суботу ад невылечнай хваробы. Гэта паведаміла афіцыйная Цэнтральная агенцыя навінаў КНДР. Паўднёвая Карэя выказала шкадаваньне з прычыны сьмерці Ён Х’ёнг Мука, сьцьвярджаючы, што ён іграў важную ролю ў разьвіцьці міжкарэйскіх стасункаў. Назіральнікі цьвердзяць, што сьмерць Ён Х’ёнг Муна узмацніць крызыс кіраваньня і неабходнасьць зьменаў у Паўночнай Карэі .
XS
SM
MD
LG