Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Ўілма" ідзе ад Мэксыкі да Флорыды


КАНКУН. Мэксыка. Ураган “Ўілма” набліжаецца да берагоў Флорыды пасьля таго, як ён істотна пашкодзіў курортнае ўзьбярэжжа Мэксыкі. Прынамсі тры чалавекі былі забітыя, тысячы будынкаў разбураныя. Вайскоўцы забясьпечваюць ежай і пітвом людзей на курорце Канкун. На ўзьбярэжжы шторм страціў частку моцы, хуткасьць ветру спала да 160 км. Цяпер “Ўілма” мае другую катэгорыю моцы па 5-бальнай шкале. Але спэцыялісты чакаюць, што ураган зноў узмоцніцца ля архіпэлягу Флорыда-Кейс заўтра раніцай. Каля 160 тыс. чалавек эвакуяваныя ў Флорыдзе. На мінулым тыдні пхвярамі “Ўілмы” сталі ад 13 да 16 чалавек на Гаіці й Ямайцы.
XS
SM
MD
LG