Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя адпрэчыла абвінавачаньні ААН


гаворыцца, што Дамаск мае дачыненьне да забойства прэм’ера Лібану Рафіка Харыры сёлета ў лютым. Галоўная палітычная партыя Сырыі (Нацыянальны прагрэсіўны Фронт), заявіла, што даклад ААН “поўны супярэчнасьцяў”, і што яму “нестае верагоднасьці”. Намесьнік міністра замежных справаў Сырыі Валід Маалем (Walid Moallem) адпрэчыў зьвесткі, што за некалькі дзён да выбуху, у якім загінуў Харыры, ён пагражаў прэм’еру “сьмерцю ад вялікага выбуху”. Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс заявіла, што міжнародная супольнасьць павінна вызначыць, які адказ даць на тое, што яна назвала “вельмі сур’ёзнымі абвінавачаньнямі” супраць Сырыі. Лібанскія ўлады ўчора арыштавалі першага падазраванага ў справе забойства Харыры. Той прызнаўся ў сувязях з прасырыйскім лібанскім прэзыдэнтам Эмілем Лахудам.
XS
SM
MD
LG