Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

92-гадовая аўстралійка скочыла з парашутам


СЫДНЭЙ. Аўстралійская прабабуля адсьвяткавала сваё 92-годзьдзе скачком з парашутам над горадам Брызбэнам. Эйлін Бэрг кінула выклік сваёй шматлікай сям’і – васьмі дзецям, дванаццаці ўнукам і мноству праўнукаў, якія стараліся адгаварыць яе. Спн Бэрг заявіла, што ў ейным узросьце “кожны дзень можа апынуцца апошнім” і “колькі вам адмерана, гэтулькі й адмерана”. Яна сказала, што цяга да прыгодаў прачнулася ў ёй пасьля сьмерці мужа 25 год таму. Эйлін Бэрг на 8 год перасягнула папярэдні сусьветны рэкорд найстарэйшага парашутыста плянэты.
XS
SM
MD
LG