Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лібанцы заклікаюць да раскрыцьця забойства Харыры


БЭЙРУТ. Лідэр рэлігійнай меншыні Лібану, друзаў, Валід Джумблат (Walid Jumblatt) заклікаў сырыйскага прэзыдэнта Башара аль-Асада супрацоўнічаць са сьледзтвам, якое праводзіць ААН у справе забойства лібанскага прэм’ера Рафіка Харыры. Асад павінны дапамагчы раскрыць праўду аб замаху на Харыры ў лютым сёлета, лічыць друзскі лідэр. У справаздачы ААН, прэзэнтаванай днямі, гаворыцца, што злачынства, магчыма, было зьдзейсьненае пры ўдзеле сырыйскіх і лібанскіх спэцслужбаў. Джумблат падтрымаў заклік сына забітага, Саада Харыры, перадаць справу арганізатараў і выканаўцаў забойства ў міжнародны трыбунал. ГАРЭТ САКХР. На поўнач ад лібанскай сталіцы ў мястэчку Гарэт-Сакхр, прагрымеў выбух, выкліканы ўцечкаю газу. Параненых няма. Кватэра нязначна пашкоджаная.
XS
SM
MD
LG