Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тысячы птушак зьнішчаць у Харватыі


ЗАГРЭБ. Харвацкія ўлады распарадзіліся зьнішчыць свойскіх птушак у радыюсе 3 км. вакол возера Здэнчы, дзе ад птушынага грыпу вымерлі лебедзі. Пакуль невядома ці сканалі птушкі ад вірусу H5N1, які патэнцыйна сьмяротны для людзей і якім былі заражаныя птушкі ў Румыніі й Турцыі. У Чарнагорыі, якая суседзіць з Харватыяй, пачалі рабіць масавыя аналізы свойскай птушкі. У Швэцыі пробы паказалі, што качкі паміралі ад менш небясьпечнага вірусу, чым H5N1. Паведамляюць, што птушкі пачалі масава выміраць у Іране, аднак пакуль невядома, зь якой прычыны.
XS
SM
MD
LG