Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За адну кнігу - і турма, і прэмія


БЭРЛІН. Турэцкі пісьменьнік Агран Памук атрымаў прэстыжную нямецкую літаратурную прэмію міру. На радзіме Памук рызыкуе падвергнуцца судоваму перасьледу за апісаньне генацыду армянаў. У лютым Памук заявіў, што “на гэтых землях былі забітыя каля мільёна армянаў і ніхто, апрача мяне, не адважваецца сказаць пра гэта”. Пракурор у Стамбуле зьвінаваціў пісьменьніка ў “публічным паклёпе на турэцкую нацыянальную годнасьць” і запатрабаваў турэмнага зьняволеньня ад паўгода да году. Прэмію ў 25 тыс. эўра Памук атрымаў на славутым кніжным кірмашы ў Франкфурце-на-Майне. 16 сьнежня ён стане перад судом. Армяне сьцьвярджаюць, што паўтара мільёны іхных суродзічаў былі забітыя 90 гадоў таму падчас генацыду, арганізаванага ўладамі Асманскай імпэрыі, папярэдніцы сучаснай Турцыі.
XS
SM
MD
LG