Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Авіякатастрофа ў Нігерыі: ніхто не ацалеў


АБУДЖА. Больш за 100 чалавек загінулі ў авіякатастрофе ў Нігерыі. Прадстаўнікі мясцовай улады абверглі ранейшыя паведамленьні, што каля 50 пасажыраў выжылі пасьля падзеньня "Боінгц-737". Усяго на борце было 114 чалавек. Цяпер на месцы катастрофы працуюць ратавальнікі й мэдыкі. Самалёт авіякампаніі “Бэльв’ю” (Bellview) упаў за 200 км ад Лагасу. Самалёт ляцеў з Лагасу ў сталіцу Нігерыі Абуджу, але трапіў у шторм, падаў сыгнал бедзтва й зьнік з экранаў радараў. Нігерыйскі прэзыдэнт Алюсэгун Абасанджа сам кіраваў ратавальнай апэрацыяй. Ратаўнікі “Чырвонага Крыжа” цьвердзяць, што ў аварыі ня выжыў ніхто. Ёсьць зьвесткі, што на борце былі высокапастаўленыя нігерыйскія чыноўнікі й замежныя дыпляматы.
XS
SM
MD
LG