Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэпрэсіі ў цэнтры Баку


БАКУ. У сталіцы Азэрбайджану паліцыя гвалтам разагнала мірную дэманстрацыю. Некалькі сотняў дэманстрантаў выйшлі ў цэнтар Баку, дзе ўказам прэзыдэнта Ільхама Аліева забароненыя любыя грамадзянскія акцыі. Людзі несьлі ў руках чырвоныя гвазьдзікі й скандавалі “Свабодныя выбары!”. Шмат дэманстрантаў былі зьбітыя й затрыманыя. 6 лістапада ў краіне адбудуцца парлямэнцкія выбары. Апазыцыя заяўляе, што ўлады рыхтуюць масавае фальшаваньне, а прэзыдэнт Аліеў абяцае вольныя выбары. Улады папярэджваюць, што будуць жорстка падаўляць любыя акцыі ў цэнтры Баку.
XS
SM
MD
LG