Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Да 16.30 прагаласавалі 36% палякаў


ВАРШАВА. У Польшчы – другі тур прэзыдэнцкіх выбараў. На пасаду прэтэндуюць лідэр лібэральнай партыі “Грамадзянская плятформа” Дональд Туск і кандыдат ад правацэнтрычнай партыі “Права й справядлівасьць” Лех Качыньскі.

Лех Качыньскі раніцай заявіў: (Качыньскі:) “Калі я буду абраны, то першым маім рашэньнем будзе адпачынак на колькі дзён. А калі я прыму прысягу, найперш трэба будзе прызначыць кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, маю прапанаваць некалькі законапраектаў для Сэйму, абавязкова трэба зрабіць візыты ў краіны, якія найбольш важныя для Польшчы”.

Са словаў Качыньскага, першыя візыты ён зрабіў бы ў Вашынгтон, Ватыкан, Брусэль і Кіеў.

Дональд Туск заявіў:

(Туск:) “У панядзелак мы прачнёмся ў Польшчы, як звычайна, і ў кожнага будзе шмат справаў. Відаць, гэты дзень будзе больш сумны, чым звычайна, але потым зноў пачнецца будзённая праца”.

Зарэгістраваныя 30 млн. выбарцаў. Да 16.30 прагаласавалі 36%.
XS
SM
MD
LG