Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя ў Мазыры затрымала ўдзельнікаў інфармацыйных сустрэч


Валер Каліноўскі, Менск Сёньня ў Мазыры міліцыя затрымала актывістаў моладзевай арганізацыі АГП, моладзевага цэнтру “Гарт”, а таксама грамадзянку Францыі Сафі Вазьняк і грамадзяніна Польшчы Міхала Папіну.

Моладзевыя актывісты праводзілі спачатку ў Гомелі, а затым у Мазыры інфармацыйныя сустрэчы, на якіх распавядалася пра Эўразьвяз.

Сустрэча ў Мазыры праходзіла ў прыватным доме, але была спыненая дзясяткам афіцэраў міліцыі, якія пашукалі ў памяшканьнях зброю, праверылі дакумэнты і затрымалі замежнікаў, а таксама тых беларусаў, што ня мелі пашпартоў, – расказаў удзельнік сустрэчы Арцём Бурыла.

Спадарыня Вазьняк паведаміла Радыё Свабода па тэлефоне, што пасьля допыту ёй і яе польскаму калегу пашпарты не вярнулі: міліцыя сказала, што павязе іх на вакзал і празь Менск дэпартуе ў Польшчу.

Сафі Вазьняк зьдзіўленая такім рашэньнем беларускай міліцыі, паколькі ўсе дакумэнты ў яе ў парадку і ніякіх парушэньняў у Беларусі яна не зрабіла. Спадарыня Вазьняк зьяўляецца валянтэркаю варшаўскага Цэнтру міжнародных адносінаў, спадар Папіна – ніжнясьлёнскага Цэнтру стратэгічных дасьледаваньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG