Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіргізстане патрабуюць адстаўкі прэм''ер-міністра


БІШКЕК. Прэм’ер-міністар Кіргізстану Фэлікс Кулаў заявіў, што ня будзе пярэчыць супраць сваёй адстаўкі, калі парлямэнт і прэзыдэнт краіны знойдуць дзеля гэтага падставы. Адстаўкі Кулава патрабуе бестэрміновы мітынг, на які сабраліся сотні прыхільнікаў дэпутата парлямэнту Тынычбека Акматбаева. Яны лічаць, што Кулаў нясе адказнасьць за забойства дэпутата і двух ягоных памочнікаў ў часе наведваньня імі зьняволеных, якія бунтавалі ў калёніі пад Бішкекам. Гэтак жа лічыць і група дэпутатаў, якія зьбіраюцца заўтра ў парлямэнце паставіць пытаньне аб адстаўцы прэм’ера. Сёньня ж прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў загадаў сілавым ведамствам дасканала расьсьледаваць нядаўнія падзеі ў турме, дзе быў забіты дэпутат і ягоныя памочнікі.
XS
SM
MD
LG