Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі пашыраецца птушыны грып


МАСКВА. У Расеі пашыраецца птушыны грып. Новы выпадак зафіксаваны ў паселішчы Суналы Чалябінскай вобласьці. Там абвешчаны карантын. Усё пагалоўе свойскай птушкі – болей за тысячу – будзе зьнішчанае. У панядзелак пачнецца вакцынацыя жыхароў паселішча. Раней захворваньне было выяўленае таксама ў некалькіх вёсках Тульскай і Курганскай вобласьці. Ёсьць падазрэньне на наяўнасьць вірусу яшчэ ў болей як 20 населеных пунктах Расеі. У пятніцу першы выпадак птушынага грыпу зарэгістраваны ў Вялікай Брытаніі. Вірус знойдзены ў здохлага папугая, прывезенага з Паўдзённа-афрыканскай рэспублікі. Выпадкі птушынага грыпу пацьверджаныя ў Румыніі, Харватыі, Грэцыі, Турэччыне.
XS
SM
MD
LG