Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане забітыя 9 паліцыянтаў


КАБУЛ. У Аўганістане 9 паліцыянтаў былі забітыя пры нападзе талібаў. Загінулі і чацьвёра нападнікаў. Як паведамілі мясцовыя ўлады, у пятніцу група паліцыянтаў трапіла ў засаду ў паўдзённай правінцыі Гільмент. У Кабуле прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Аўганістану заявіў, што некалькі дзён таму ў Гільменце былі захопленыя два баевікі, якія расказалі, дзе знаходзіцца іхняя база, якую і шукалі паліцыянты.
XS
SM
MD
LG