Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Лябедзька і С.Калякін - у Кіеве


Украіна. У Кіеве з рабочым візытам знаходзяцца старшыня Нацыянальнага камітэту дэмакратычных сілаў, лідэр АГП Анатоль Лябедзька і кіраўнік штабу адзінага кандыдата Першы сакратар Партыі камуністаў Беларускай Сяргей Калякін. Адбыўся шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі Вярхоўнай Рады і украінскага ўраду. Анатоль Лябедзька падкрэсьліў, што падчас сустрэчаў было станоўча вырашанае пытаньне аб наданьні магчымасьцяў навучаньня ў украінскіх унівэрсытэтах для беларускіх студэнтаў, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў.
XS
SM
MD
LG