Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Справаздача пра забойства Харыры перададзеная ў Раду Бясьпекі ААН


ДАМАСК. Сырыя адрынула як палітычна матываваную справаздачу ААН аб абставінах забойства былога прэм’ер-міністра Лібану Рафіка Харыры ў лютым сёлета. У справаздачы, якую адмысловая сьледчая камісія ААН перадала Радзе Бясьпекі, гаворыцца, што за забойствам стаяць улады Сырыі і іх саюзьнікі ў Лібане. Пасьля абнародаваньня справаздачы два лібанскія міністры выступілі на тэлевізіі з заклікам да адстаўкі прэзыдэнта краіны Эміля Лагуда. Канцылярыя прэзыдэнта Лібану ў адказ заявіла, што Лагуд ня мае дачыненьня да забойства Харыры. Тым часам, прадстаўнік ЗША ў ААН Джон Болтан назваў справаздачу гістарычнай і дадаў, што працягам павінны стаць санкцыі Рады Бясьпекі.
XS
SM
MD
LG