Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Іраку забіты адвакат, удзельнік працэсу над Хусэйнам


БАГДАД. У Іраку знойдзены забітым адзін з адвакатаў, якія ўдзельнічалі ў працэсе над Садамам Хусэйнам і сямю былымі ягонымі паплечнікамі. Садун аль-Джанабі быў захоплены групай узброеных людзей у сваім доме ў Багдадзе ў ноч на пятніцу. Цела адваката са сьлядамі некалькіх стрэлаў было знойдзенае недалёка ад багдадзкай мячэці Фардус. Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за забойства. На судовым працэсе, які пачаўся 19 кастрычніка, аль-Джанабі абараняў інтарэсы Аўда аль-Бандэра – аднаго з кіраўнікоў былой кіроўнай партыі “Баас”. Урад Іраку рашуча асудзіў забойства адваката.
XS
SM
MD
LG