Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыліся перамовы міністраў абароны ЗША і Паўдзённай Карэі


СЭУЛ. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд заявіў, што Паўдзённая Карэя будзе паступова ўзмацняць кантроль над сваімі сіламі абароны, якія пакуль дзейнічаюць пад сумесным з ЗША камандаваньнем. Кіраўнік Пэнтагону заявіў пра гэта ў Сэуле, дзе правёў са сваім паўдзённакарэйскім калегам Ён Кван-унам штогадовыя перамовы ў пытаньнях бясьпекі. (Рамсфэлд:) “У адпаведнасьці з ростам сваіх магчымасьцяў, Паўдзённая Карэя будзе браць на сябе ўсё больш і больш адказнасьці, як гэта ўжо адбываецца ў апошнія гады.” Рамсфэлд не ўдакладніў, ці ідзе гаворка пра перадачу Паўдзённай Карэі поўнага камандаваньня на выпадак вайны. Паводле пакту пра ўзаемную абарону, калі здарыцца вайна, дык усе паўдзённакарэйскія войскі пераходзяць пад амэрыканскае камандаваньне.
XS
SM
MD
LG