Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турмы Кіргізстану ўзятыя ў аблогу сіламі бясьпекі


БІШКЕК. Сытуацыя ў калёніі пад Бішкекам стабілізавалася, а забойца дэпутата Тынычбека Атманбаева затрыманы. Такое паведамленьне на паседжаньні кіргіскага парлямэнту зрабіў прэм’ер-міністар Фэлікс Кулаў. Цяпер уся ахова і абслугоўваючы пэрсанал усіх кіргіскіх турмаў выведзеныя за іх межы, а гэтыя ўстановы ўзятыя ў аблогу сіламі бясьпекі, каб не было ўцёкаў. Паводле прэм’ера, сытуацыя напружаная, але кантраляваная. Дэпутат парлямэнту быў забіты, калі знаходзіўся ў калёніі зь інспэкцыяй і вязьні паднялі бунт, патрабуючы паляпшэньня ўмоў утрыманьня. Сытуацыя была разьвязаная пасьля прыезду туды прэм’ер-міністра Кулава.
XS
SM
MD
LG