Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Азэрбайджане арыштаваны яшчэ адзін міністар


БАКУ. Улады Азэрбайджану сёньня пацьвердзілі арышт папярэдне звольненага міністра аховы здароўя Алі Інсанава. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў спробе дзяржаўнага перавароту. Раней на гэтым тыдні былі арыштаваныя былы міністар эканомікі Фархад Аліеў і ягоны брат Рафік. Яны абвінавачваюцца ў арганізацыі змовы зь лідэрам апазыцыі Расулам Гуліевым дзеля захопу ўлады. Гуліеў у чацьвер быў вызвалены з-пад варты ва Ўкраіне. Ён пасьля 9-гадовага выгнаньня вяртаўся ў Азэрбайджан, каб удзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах. Азэрбайджанскія ўлады абвінавачваюць Гуліева ў крадзяжах і пагражаюць арыштам.
XS
SM
MD
LG