Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загіблых ад землятрусу ў Пакістане дасягнула 51300


ІСЛАМАБАД. Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган сёньня скрытыкаваў міжнародную супольнасьць за марудную рэакцыю на наступствы катастрафічнага землятрусу ў Паўдзённай Азіі. Сваю заўвагу ён зрабіў у пакістанскай частцы Кашміру. Ён падкрэсьліў, што міжнародная супольнасьць павінна ўзяць на сябе адказнасьць за дапамогу пацярпелым. Тым часам, Пакістан афіцыйна паведаміў, што колькасьць загіблых ужо складае болей як 51тысячу 300 чалавек. Сёньня ў Брусэлі на адмысловай нарадзе прадстаўнікоў НАТО было вырашана, што альянс павялічыць сваю дапамогу пацярпелым рэгіёнам.
XS
SM
MD
LG