Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўразьвяз забараніў імпарт птушкі з Расеі


БРУСЭЛЬ. Эўрапейскі Зьвяз забараніў імпарт птушкі з усіх рэгіёнаў Расеі, за выключэньнем Калінінградзкай вобласьці, Мурманску і Пецярбургу. Вірус птушынага грыпу выяўлены ўжо ў некалькіх рэгіёнах Расеі, а таксама ў Турэччыне і Румыніі. У чацьвер стала вядома пра сьмерць у Тайляндзе ад птушынага грыпу чалавека. Тым часам, амэрыканскі сэнатар Чарльз Шумер заявіў, што перад пагрозаю пандэміі птушынага грыпу ў ЗША робіцца ўсё, каб павялічыць запасы антывіруснага прэпарату Таміфлю.
XS
SM
MD
LG