Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыса Хамайду затрымалі ў Віцебску з “Народнай Воляй”


Браніслава Станкевіч, Віцебск Яго адвезьлі ў міліцыю ад дома №28 па вуліцы Леніна, дзе спадар Хамайда звычайна распаўсюджвае недзяржаўную прэсу.

“Народная Воля” сёньня зьявілася ў Віцебску ўпершыню пасьля таго, як яе адмовіліся прадаваць у шапіках “Саюздруку”. Міліцыянты зрэагавалі на гэта вельмі хутка: ужо праз 20 хвілін пасьля таго, як распаўсюднік Барыс Хамайда прыйшоў на сваё звычайнае месца з поўнай сумкай газэт, па яго прыехала міліцэйская машына.

Зрэшты, тая самая машына мусілі адвезьці яго й назад, калі ў Чыгуначным райаддзеле пераканаліся, што "Народная Воля” ёсьць зарэгістраваным выданьнем, да таго ж на кожным паасобніку пазначана, што газэта распаўсюджваецца не за грошы, а дзеля рэклямных мэтаў.

Міліцыянты ўважліва перагледзелі і іншыя выданьні ў сумцы Барыса Хамайды. “БДГ – Дзелавую газэту” і часопіс “ARCHE" вярнулі распаўсюдніку, а некалькі паасобнікаў газэты “Выбар”, якую выдае сам Барыс Хамайда, пакінулі сабе.
XS
SM
MD
LG