Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага - 21 кастрычніка


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса за 21 кастрычніка

“Звезда”, 1925 год:

“Цырк бр.Яфімавых. Сёньня ў цырку грандыёзнае прадстаўленьне. Працяг гастроляў прэм’ераў Маскоўскіх і Ленінградзкіх цыркаў бр.Кальпэцьці, Бім-Бом і яшчэ іншыя гастралёры. Сёньня раздадуць 110 бясплатных падарункаў, зь якіх найвыдатнейшыя падарункі: просты цёплы скураны кажух; туалетнае люстэрка; срэбраны партабак; 2 залатыя пярсьцёнкі; пара залатых завушніц; адзін пуд цукру (рафінад); выкшталцоны нікеляваны самавар. Галоўны падарунак: чатыры жывыя дойныя каровы”.

“Чырвонаармейская праўда”, 1935 год:

“Калгасная вёска рыхтуецца да XVIII гадавіны Окцябра. Расце попыт калгаснікаў на высокаякасную мэблю і адзенне. За апошнія 2 тыдні раймаг у Лёзнянскім раёне прадаў калгаснікам 22 нікіляваныя ложакі па 250 рублёў кожны, 5 мяккіх дываноў, 305 венскіх крэслаў, 11 шафаў для адзення па 232 рублі. Акрамя гэтага, прадана 45 мужчынскіх і жаночых паліто і 85 касцюмаў. Раймаг попыт калгаснікаў задавальняе. За першую палову кастрычніка прадана тавараў на 55 тысяч рублёў, пры месячным плане ў 85 тысяч рублёў”.

“Вечерний Минск”, 1975 год. Кандыдат гістарычных навук Л.Мінько:

“У нашай краіне няма сацыяльных прычын для містыкі. Аднак выпадкі звароту да рознага кшталту шарлятанаў, якія прадказваюць “лёс”, яшчэ дзе-нідзе здараюцца. Напрыклад, доўгі час у Менску займалася варажбой і “прываражэньнем” мужоў грамадзянка Р., што пражывала на вул. Славінскага. Коштам падману даверлівых кліентаў яна нажыла вялікае багацьце. Урэшце яна атрымала па заслугах ад народнага суду. Аднак сам факт наяўнасьці ў яе кліентуры кажа пра тое, што вера ў варажбу і любоўную магію яшчэ бытуе і што трэба весьці няспынную барацьбу з праявамі забабонаў і прымхаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG