Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выстаўленыя абвінавачаньні “патэнцыйным арганізатарам” віцебскіх выбухаў


Ігар Карней, Менск Генэральная пракуратура выставіла абвінавачаньні двум жыхарам Віцебску, братам Віталю і Юрыю Мурашкам, у арганізацыі выбухаў у гэтым абласным цэнтры 14 і 22 верасьня.

Абвінавачаньні выстаўленыя паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу “Замах на жыцьцё двух і больш чалавек”, які прадугледжвае значныя тэрміны турэмнага зьняволеньня. Сваякі затрыманых перакананыя ў абсурднасьці абвінавачаньняў і кажуць, што ніякіх падставаў да такіх падазрэньняў няма і быць ня можа. Да Віталя і Юрыя Мурашкаў прыстаўленыя дзяржаўныя абаронцы, і нікога з родных да затрыманых не пускаюць. Справу аб віцебскіх выбухах вядзе сьледчы рэспубліканскай пракуратуры Аляксандар Расолька.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG